Я пішу табе зноўку і зноўку...
Читает Светлана Никулина
Я пішу табе зноўку і зноўку,
Не пішу, а з табой размаўляю.
Для цябе, як апалая зорка,
Маё ціхае слова “кахаю”.
Не бывае разлук і растанняў,
Я прашу, не пярэчце, вы мне,
Бо жыццё яно ўсё са спатканняў,
І нікога яно не міне.
Я бягу к табе зноўку і зноўку
Я бягу…хоць сяджу, хоць стаю,
Як пагасне апалая зорка,
Ты пачуеш малітву маю.
Автор:
Мария Масло
Добавить комментарий