Мой слаўны галубочак

 

 

 

Мой слаўны галубочак,
Ты падрастай хутчэй,
Свайго жыцця клубочак
Раскручвай весялей.

Няхай жа моцнай ніткай
Прашыты будзе шлях.
Няхай удасца выткаць
Шчаслівых мараў Гмах.

Ляці, ляці , крылаты!
Аблокі абдымай,
Бо ты душой багаты,
Як Беларускі край.

 

 

 

 

Дальше